19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

19 мaя – Дзeнь рaбoтнікaў фізічнaй культуры і спoрту

Паважаныя землякі!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра

віншуюць работнікаў сферы фізічнай культуры і спорту, спартсменаў, трэнераў, усіх жыхароў раёна з Днём работнікаў

фізічнай культуры

і спорту!

У раёне ствараюцца ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, арганізацыі актыўнага вольнага часу, фарміравання здаровага ладу жыцця. Традыцыйна праводзіцца вялікая колькасць масавых спартыўных мерапрыемстваў, у якіх можа ўдзельнічаць кожны жыхар раёна.

Дзякуючы вашай працы, з году ў год расце папулярнасць спорту. Гэта пацвярджаецца поспехамі нашых пачынаючых спартсменаў у грэка-рымскай барацьбе, біятлоне, валейболе, перамогамі спартыўных каманд арганізацый раёна.

Заняткі фізічнай культурай і спортам – гэта ваш уклад у актыўны лад жыцця, даўгалецце, маладосць, прыгажосць, моц цела і сілу духу людзей. Асаблівыя словы падзякі – трэнерам за поспехі іх выхаванцаў, якія праслаўляюць наш раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя,   энергіі, спартыўнага азарту і новых перамог. Няхай спорт стане неад’емнай часткай жыцця кожнага чалавека, прыносіць бадзёрасць, радасць і выдатны настрой!


Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.