Cтартаваў продаж білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні. Кошты на квіткі

Пoдeлитeсь с друзьями

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першы дзень зімы стартаваў продаж білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні. 1 снежня быў адкрыты продаж у інтэрнэце, 15 снежня іх можна будзе набыць і ў касах Мінска. Як і абяцалі арганізатары раней, цэны на білеты вар’іруюцца ад 5 да 50 рублёў. Распрацаваны некалькі катэгорый білетаў: «Stаndаrd», VІР, на цырымонію адкрыцця і цырымонію закрыцця.

Дарэчы, кошт квіткоў на цырымонію адкрыцця вар’іруецца ад 150 да 300 рублёў у залежнасці ад катэгорыі месца. Цэны білетаў на цырымонію закрыцця некалькі ніжэйшыя — ад 70 да 150 рублёў.

«Старт продажаў нават у пэўным сэнсе перасягнуў нашы чаканні. У першы дзень было прададзена каля 12 % білетаў ад той партыі, якую мы выпусцілі ў продаж. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця», — паведаміў дырэктар Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў.

Таксама ён дадаў, што ўжо напісаны папярэдні сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця, падабраныя генеральны падрадчык і тэхнічны падрадчык, вядзецца работа па падборы хэдлайнера. Гэта будзе зорка сусветнага ўзроўню. «Мы раскрыем сакрэт 21 чэрвеня 2019 года. Гэта павінна быць прыемнай нечаканасцю. У Баку гэта была Лэдзі Гага. Пра тое, што яна выступіць на адкрыцці, ведала чалавек 10. У нас сітуацыя ідэнтычная. Будзем трымаць інтрыгу да апошняга», — сказаў Анатоль Котаў.

Галоўнай цікавінкай цырымоніі будзе запальванне гістарычнага алімпійскага факела. Ён атрымае новае жыццё і новы сімвалізм. Яшчэ адна адметнасць — выкарыстанне тэхналогіі дапоўненай рэальнасці, калі з дапамогай гаджэтаў можна будзе бачыць тое, што без іх — немагчыма.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

«Звязда».

 

Поделитесь с друзьями

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.